Тыдзень беларускай мовы і літаратуры
З 15 па 20 лютага ў школе праводзіўся Тыдзень роднай мовы. На працягу тыдня вучні прымалі актыўны ўдзел ва ўсіх мерапрыемствах. Настаўнікі і навучэнцы школы акунуліся ў свет роднай беларускай культуры. У мерапрыемствах тыдня прынялі ўдзел вучні 5-11 класаў. Разнастайнасць праграмы дазволіла кожнаму вучню знайсці занятак па душы.
З планам тыдня вучні былі пазнаёміліся ў першы дзень. Пачаўся тыдзень выставай малюнкаў па старонках прачытаных твораў.
Вучні 5-х класаў прынялі ўдзел у квэсце “Загадкі без падглядкі”, а шасцікласнікі актыўна ўдзельнічалі ў квэсце “Залацінкі народнай мудрасці”.
Вучні 7-х класаў наведалі бібліятэку імя Янкі Купалы ў Паўночным гарадку. Яны прынялі ўдзел у гадзіне роднай мовы “Жывая вада бацькоўскіх крыніц”. Дзеці з задавальннем адказвалі на пытанні, слухалі выступоўцаў, а таксама пачаставалі беларускія прысмакі.
Для вучняў 8-х класаў прайшоў конкурс знаўцаў беларускай мовы «Грані слова».
Запамінальная і цікавая гульня-падарожжа “Каб любіць Беларусь нашу мілую” была арганізавана для вучняў 9-х класаў .
Вучні 11 класаў падрыхтавалі выставу кніг, прысвечаную 100-гадоваму юбілею Івана Мележа, і прынялі ўдзел у Мележаўскіх чытаннях.
Лагічным працягам гэтых мерапрыемстваў стаў удзел вучняў 3-11 класаў у рэспубліканскім дыстанцыйным конкурсе “Буслік”.
На першым паверсе на інфармацыйнам стэндзе “Спроба пяра” былі размешчаны творы школьнікаў, якія спрабуюць свае сілы ў напісанні лірычных і празаічных твораў.
Зацікавіла вучняў акцыя “Рускай мове дай разгрузку – гавары па-беларуску”
Завяршыўся тыдзень конкурсам мастацкага чытання сярод вучняў 5-11 класаў.
Школьнікі зноў убачылі і адчулі, наколькі багатая і прыгожая, мілагучная і самабытная беларуская мова.